Ілюстрацыйнае фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

Ілюстрацыйнае фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

Мужчына нарадзіўся ў Данецкай вобласці Украіны, але пасля пераехаў у Беларусь і атрымаў грамадзянства. Тут ён стаў частым госцем у турмах. З 2001 па 2022 год яго судзілі сем разоў — за крадзяжы, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і іншыя злачынствы.

Апошні раз ён выйшаў з турмы вясной 2023 года. Яму быў усталяваны прэвентыўны нагляд на 15 месяцаў — мужчына павінен быў пастаянна адзначацца ў міліцыі і паведамляць пра свае перасоўванні. Пакідаць межы раёна без дазволу сілавікоў яму было забаронена.

Аднак у Беларусі мужчыну не сядзелася. У чэрвені 2023 года ён з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся. Міліцыянтам у Іванаве ён паведаміў, што «працаўладкоўваўся ў ПВК «Вагнер». Акрамя таго, мужчына заявіў, што пераязджае ў аграгарадок у Іванаўскім раёне. Тады мужчыну не затрымалі. Ён папрасіў у маці купіць яму квіток да Гомеля і паведаміў, што едзе ў Расію.

У жніўні ён на кароткі час вярнуўся і расказаў, што ўступіў у ПВК «Вагнер», пасля чаго зноў з'ехаў з краіны. Але ненадоўга: у верасні мужчына ў чарговы раз вярнуўся і быў затрыманы.

На судзе сваёй віны «вагнеравец» не прызнаў. Ён заявіў, што з'ехаў з мэтай удзелу ў вайне, а не для таго, каб ухіліцца ад нагляду.

Суд прызначыў мужчыну год калоніі строгага рэжыму і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Чытайце таксама:

ПВК «Вагнер» вярбуе жыхароў Беларусі для адпраўкі ў Афрыку

Выявілі новага вагнераўца — гэта палачанін Дзяніс з некалькімі судзімасцямі і пратаколамі за п'янкі

Белпол: Вагнераўцаў у Беларусі збіраюцца прыняць на службу па кантракце

Клас
20
Панылы сорам
11
Ха-ха
34
Ого
10
Сумна
4
Абуральна
16