Зміцер Папоў і

Зміцер Папоў і яго пункт харчавання «Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

Як распавёў «Белсату» беларус Зміцер Папоў, ва ўласным бізнэсе ён з 1993-га года. У Мінску ён займаўся арганізацыяй канцэртаў, мастацкіх выстаў, стварэннем мастацкіх галерэй. У гэтым яму дапамагала жонка Вольга Кліп.

Пераехаўшы год назад у Варшаву з жонкай і чатырма дзецьмі (усяго ў героя іх шэсць, з іх старэйшы сын — палітзняволены), па словах Зміцера, ён зразумеў, што працягнуць дзейнасць у тым жа напрамку лёгка не атрымаецца і вырашыў сябе паспрабаваць у нейкіх іншых справах.

Зміцер Папоў і

«Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

«У 52 гады я зразумеў, што не так лёгка знайсці сабе месца, працуючы на якім можна забяспечыць сваю сям'ю. … Лёс мяне занёс на рынак. … Я вырашыў сумясціць свае былыя веды, стравы, якія шмат гадоў гатаваў для сяброў і знаёмых, з іншымі кухнямі і прыдумаў такую штуку як «Trzy Rogi» («Тры куты»)», —

расказвае Зміцер і тлумачыць, што адкрыў на рынку пункт, дзе гатуе тушанае мяса з гароднінай па рэцэптах розных краін свету. Толькі тушыць ён яго не ў гаршчочку, а ў спецыяльным бездражджавым цесце.

Зміцер Папоў і

«Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

Па словах Зміцера, рэцэпт яго стравы просты.

Наразаецца гародніна, мяса, дадаюцца спецыі па рэцэптах розных краін свету. Усё гэта разам змешваецца. Раскатваецца цеста. У яго выкладваецца сумесь у форме трохкутніка і закрываецца. Затым змяшчаецца на адну гадзіну ў духоўку. Пасля прыгатавання змазваецца сметанковым маслам.

Чытайце таксама:

Беларусы заснавалі ў Польшчы амаль 12 тысяч фірмаў за апошнія паўтара года

Беларус запусціў у Варшаве паспяховы бізнэс па зборцы мэблі. У Мінску яго дзіка збілі красаўцы

«У нас былі $3000, гультаяватыя рабочыя і шмат энтузіязму». Беларус будуе гатэль у кратары вулкана ў Інданезіі

Клас
75
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3