Зміцер Панкавец. Фота: фэйсбук журналіста

Зміцер Панкавец. Фота: фэйсбук журналіста

«Разумею, што збольшага ўсім пофіг. Але пасля ўчорашняй хвалі літаральна пару словаў пра бягучую сітуацыю. Адвакат ужо чатыры тыдні займаецца справай. Так што суду быць. Наконт сітуацыі са Свабодай (звальненне з «Радыё Свабода». — НН) ніякіх каментароў на дадзены момант не будзе. Хаця пасля суда не выключаю такую імавернасць», — напісаў ён.

У пачатку сакавіка разгарэўся скандал, звязаны з Панкаўцом і Клімовіч. Дзяўчына публічна абвінаваціла журналіста ў хатнім гвалце. Зміцер у сваю чаргу прызнаў адзін з фактаў (які здарыўся ў 2018-м), але адзначыў, што штурхнуў дзяўчыну ненаўмысна, іншыя абвінавачанні адмаўляў.

«Радыё Свабода» гэту сітуацыю не каментавала.

Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў. Працаваў у «Нашай Ніве» і «Радыё Свабода». Станавіўся лаўрэатам журналісцкай прэміі «Вольнае слова».

Чытайце таксама:

Журналіст Зміцер Панкавец больш не працуе на «Радыё Свабода» 

Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

Ніякі гвалт недапушчальны. Заява «Нашай Нівы» па сітуацыі з Ганнай Клімовіч і Змітром Панкаўцом

Клас
22
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2