Спагнаннем запазычанасці па камунальных плацяжах займаюцца аддзелы прымусовага выканання. У распараджэнні гэтых органаў мноства інструментаў уздзеяння, распавяла намеснік начальніка аддзела прымусовага выканання Шчучынскага раёна Алена Лашчэўская.

Так, работнікі аддзелаў прымусовага выканання могуць забараняць даўжнікам атрымліваць тавары ў пунктах выдачы маркетплэйсаў— напрыклад, Wildberries або OZON. 

Сярод іншых метадаў спагнання запазычанасці — спісанне ў бясспрэчным парадку грошай з рахункаў даўжніка, арышт маёмасці, часовая забарона на выезд з Беларусі, часовая забарона на кіраванне аўтамабілем, абмежаванне даўжніка ў праве карыстацца паслугамі мабільнай сувязі, паслугамі «Белтэлекама», забарона на атрыманне паштовых адпраўленняў, паведамляе «Дзянніца».

Калі даўжнік не плаціць за камуналку шэсць месяцаў запар, то яго могуць выселіць з жылога памяшкання. Судовая практыка паказвае, што такіх даўжнікоў высяляюць без давання іншага жылля.

Чытайце таксама:

Папулярныя ў Беларусі маркетплэйсы пачнуць працаваць у «ДНР»

Якія беларускія сайты найбольш прыкметныя ў інтэрнэце?

У Беларусі феерверкі і БАДы дазволяць прадаваць у інтэрнэце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2