Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

«Да Пазняка ў мяне няма павагі, гэта я шчыра скажу — проста таму, што ў яго няма да мяне павагі, — кажа Халезін. — Калі я для яго агент, ён гэта ўжо агучыў, плюс я кепскі тэатральны дзеяч — чаму я павінны цябе паважаць, калі ты нясеш гэту лухту?

Тым больш што чалавек, які 30 гадоў сядзеў на welfare (сацыяльнай дапамозе. — «НН») і цяпер прыехаў і расказвае, як мне сябе паводзіць — мне гэта не цікава. Ён за гэты час не вывучыў ніякай мовы, не папрацаваў нідзе і нічога не зрабіў для Беларусі з таго, што можна было зрабіць на сусветнай палітычнай арэне, маючы яго імя.

Ёсць павага за Курапаты — згодны, ён правёў вялікую працу, гэта рэальны падарунак для ўсведамлення гісторыі, — за падзвіжніцтва ў пачатку стварэння БНФ. Але за астатняе — «гэты агент, гэты агент». Атрымліваецца, мне стасавацца няма з кім, каго ні назаві, усе агенты».

Чытайце таксама: Навумчык адказаў Халезіну: Ні я, ні Пазняк не атрымлівалі ў эміграцыі ні цэнту сацыяльнай дапамогі

Чытаць размову цалкам:

Вялікая гутарка з Халезіным — як прапаноўвалі адлёт Лукашэнку, пра Саннікава і журналістыку 90-х, тэатр і грошы

Клас
70
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
15