Мэр Харкава Ігар Церахаў падзяліўся апошняй інфармацыяй аб начным нападзе ўдарных дронаў.
Ён напісаў, што ўсяго загінулі чатыры чалавекі. Паранена 12 чалавек.
Трое з загінулых — ратавальнікі. Яны прыбылі на месца ўдару па жылым доме, і ў гэты момант прыляцеў яшчэ адзін «Шахед».
Таксама беспілотнік патрапіў у 14-павярховы жылы дом, разбурыў кватэры на некалькіх паверхах і пашкодзіў вонкавую сцяну.
Чытайце таксама:
Разбурана практычна ўся энергетычная інфраструктура, але ніхто не апускае рукі — мэр Харкава
0
0
0
0
0
2