Так, у дакуменце гаворыцца, што заслона сцэны ў канцэртнай зале загарэлася «на працягу некалькіх секунд», што, па меркаванні абароны, можа сведчыць пра парушэнне супрацьпажарных нормаў: заслона павінна быць выраблена з вогнеўстойлівага палатна з пакрыццём з адмысловага складу, піша «Медуза».

«На працягу некалькіх секунд пасля пачатку пажару загарэліся і падтрымлівалі гарэнне крэслы глядзельнай залы, у той час як яны павінны быць выраблены з вогнеўстойлівых матэрыялаў», — паказана ў заяве.

У дакуменце таксама сцвярджаецца, што «Проціпажарная вадзяная заслона» і сістэма дымавыдалення «Крокуса», якая прадугледжвае адкрыццё вентыляцыйных люкаў і вокнаў пасля здарэння, «была ў непрацоўным стане». Адвакат Ігар Труноў дадаў, што, паводле паказанняў сведак, большасць эвакуацыйных выхадаў у момант тэракту і эвакуацыі былі закрытыя.

Падчас тэракту ў «Крокус Сіці Холе» тэрарысты ўчынілі пажар, разліўшы бензін, прынесены ў бутэльках.

Кіраўнік СК Аляксандр Бастрыкін казаў, што магчымае парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі стане адным з вектараў расследавання. Па апошніх даных, пры тэракце ў «Крокусе» загінулі 144 чалавекі і больш за 550 чалавек пацярпелі.

Чытайце таксама:

У маскоўскім аддзеле паліцыі памёр ураджэнец Чачні, якога затрымалі пасля тэракта ў «Крокусе»

«Перад вачыма стаіць гэты мой забег і словы з песні пра мышалоўку». Беларуска, якая ўратавалася ў «Крокусе», расказала, як ёй гэта ўдалося

Reuters: Іран папярэджваў расійскія спецслужбы пра падрыхтоўку нападу на «Крокус»

Расійскі генерал лічыць, што тэрарыстамі ў «Крокусе» кіравалі заходнія спецслужбы праз ушытыя чыпы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0