Віктар Марціновіч. Фота: victor.martinovich / Facebook

Віктар Марціновіч. Фота: victor.martinovich / Facebook

«Заўсёды імкнуўся патрапіць у гэты горад. Здавалася: калі я прыеду сюды не турыстам, не на тыдзень, але каб застацца, зрабіць нешта істотнае, каб працяцца ягонай смугой, ягоным дажджлівым настроем, дык атрымаецца нешта істотнае. 

Калісь з адной кніжнай прэзентацыі ў Вене пачаліся мае доўгія адносіны з тэатрам, якія дагэтуль прыносяць мне шмат радасці. Тое самае і тут, галоўнае пасяліцца блізка да Сэнтрал Парку і паразумецца з ягонымі хцівымі вавёркамі. У Нью-Ёрку пабачу, як лета змяняе вясну, як верасень фарбуе платаны залатым. 

Я цяпер — Fulbright visiting professor, мушу напісаць у Hunter College кнігу пра мастацтва, у якой знойдзецца месца і Бройгелю, і Шагалу, і Суціну. 

Але зараз, удыхаючы ветрык з Гудзону, чамусьці адчуваю журбу. Як быццам губляю нешта важнае. 

І гэта той гатунак смутку, які не хочацца гнаць прэч. З ім трэба прайсціся па Мэдысан, пасля збочыць да вады і падыхаць, гледзячы на далягляд. Магчыма, адпусціць. А калі не — атрымаецца добрая кніга пра мастацтва», — напісаў Марціновіч.

Чытайце таксама:

«Браткі! Тут зямля такая!» Пятнаццаць выключна беларускіх афарызмаў, якія падарылі нашы пісьменнікі

«Не бачу сябе ў Беларусі. Ненармальна жыць у мінулым». Былы супрацоўнік Symbal.by агаломшыў прызнаннем

Хлопцы ў чорным і пытанні пра нацыянальнасць князёў ВКЛ. Як Уладзімір Арлоў усё ж выступіў у Вільні

Клас
43
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2