Аляксандр Сырскі. Фота: Генштаб УСУ

Аляксандр Сырскі. Фота: Генштаб УСУ

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі кажа, што ў выніку аўдыту вайсковых частак Генштаб перагледзеў пытанне «мабілізацыі 500 тысяч украінцаў» у бок істотнага змяншэння, дакладную лічбу патрэбаў арміі генерал-палкоўнік пры гэтым не назваў, піша «Украінская праўда».

«Пасля перагляду нашых унутраных рэсурсаў і ўдакладнення баявога складу Узброеных сіл гэтая лічба была істотна паменшаная. Мы чакаем, што ў нас будзе дастаткова людзей, здольных абараняць Радзіму. Гаворка ідзе не толькі пра мабілізаваных, але і пра добраахвотнікаў.

Трэба ўлічваць, што людзі — не робаты. Яны высільваюцца, фізічна і псіхалагічна, асабліва ва ўмовах баявых дзеянняў.

Напрыклад, тыя людзі, якія прыйшлі ў ваенкаматы ў лютым 2022 года, маюць патрэбу ў адпачынку і лячэнні. Дастаткова ўспомніць, што баявая 110-я брыгада была задзейнічана на Аўдзееўскім кірунку з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Ім трэба аднавіцца і адпачыць, і гэта — аб'ектыўная неабходнасць. І такіх частак нямала».

Па словах Сырскага, цяпер Генштаб пераглядае колькасць пэўных частак, якія не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, на падставе аўдыту іх дзейнасці. Гэта, маўляў, дазволіла вызваліць тысячы вайскоўцаў і накіраваць іх у баявыя часткі.

«Але і пры гэтым неабходна ўстрымлівацца ад крайнасцяў. Ва ўсіх арміях свету ёсць асабовы склад, які не ўдзельнічае ў баявых дзеяннях, але забяспечвае баявыя падраздзяленні. Гэта не менш важная частка працы», — сказаў галоўнакамандуючы.

Чытайце таксама:

Новы галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра сітуацыю на фронце

Што Украіне трэба зрабіць у 2024 годзе, каб мець шанцы на перамогу ў 2025-м

Буданаў пра звальненне Залужнага: Калі ўсё было выдатна, то чаму мы там, дзе ёсць?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1