Беларускі бок аказаў усю неабходную дапамогу дзецям. Іх размясцілі ў адной са школ Ашмянскага раёна, забяспечылі гарачым харчаваннем, арганізавалі адпачынак і вольны час, піша БелТА.

Як паведамлялася, 22 сакавіка хор «Рапсодыя» выступіў у Варшаве, а затым адправіўся на канцэрт у Беларусь, а назад выехаць не мог.

Польшча і Літва амаль двое сутак не выпускалі з Беларусі. Пра гэта паведаміла кіраўніца калектыву, заслужаная артыстка Малдовы Наталля Барабаншчыкава ў сацсетках.

«Існуе нейкі закон, пра які не ведае ніхто ў нашай краіне, што мы не можам як транзітныя пасажыры, паколькі мы не рэйсавы аўтобус, выехаць з Беларусі. Наша амбасада параіла нам праехаць праз Літву, з мяжы Літвы нас вяртаюць назад у Беларусь», — казала Барабаншчыкава.

Да памежнага пункта выехаў консул Малдовы ў Беларусі. Кіроўцу аўтобуса «выпісалі адмову аб уездзе з прычыны пагрозы бяспецы Літвы».

Чытайце таксама:

Літва і Польшча не выпускаюць малдаўскі дзіцячы хор з Беларусі

У Малдове рыхтуюць рэферэндум па еўраінтэграцыі

Башкан Гагаузіі прыехала з рабочым візітам у Маскву

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1