Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ўручыў медаль «Залатая Зорка» камандуючаму Цэнтральнай групоўкай войскаў на вайне ва Украіне генералу Андрэю Мардвічову за захоп Аўдзееўкі, піша The Moscow Times.

«Гэтае вышэйшае званне ў нашай краіне і, безумоўна, вы яго заслужылі», — заявіў Шайгу, узнагародзіўшы вайскоўца акрамя медаля яшчэ і генеральскай шашкай.

Бітва за Аўдзееўку, якую ў сярэдзіне лютага поўнасцю занялі расійскія войскі, аказалася адной з самых крывавых за два гады вайны ва Украіне. Па колькасці беззваротных страт кіраўніцтва расійскай арміі ўмудрылася перасягнуць армію СССР за ўвесь час яе прысутнасці ў Афганістане. Страты Савецкай арміі і сярод супрацоўнікаў КДБ і МУС у Афганістане з 1979 па 1989 гг. склалі крыху больш за 15 000 чалавек.

Расейскія страты склалі больш за 17 000 чалавек забітымі і каля 30 000 параненымі, паведамляў Дзмітрый Ліхавы, прадстаўнік аператыўна-стратэгічнай групоўкі «Таўрыя» УСУ, якая забяспечвала абарону Аўдзееўкі.

Амаль такую ​​ж колькасць забітых назваў Андрэй Марозаў, адзін з Z-блогераў.

У допісе ад 18 лютага Марозаў працытаваў ананімнага расійскага вайскоўца, па словах якога, з кастрычніка беззваротныя страты склалі 16 000 чалавек, ва ўкраінцаў загінула 5000-7000 салдат.

Чытайце таксама:

Якія населеныя пункты Расія паспрабуе захапіць пасля Аўдзееўкі?

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі

Bild: Пасля ўзяцця Аўдзееўкі расейцы фанабэрыста паспрабавалі атакаваць у лоб на захад — і безвынікова

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4