Сухбаатарын Батболд. Фота: фэйсбук экс-прэм'ера Манголіі

Сухбаатарын Батболд. Фота: фэйсбук экс-прэм'ера Манголіі

Амерыканская пракуратура падала ў суд хадайніцтва аб канфіскацыі ў былога прэм'ер-міністра Манголіі Сухбаатарына Батболда дзвюх кватэр у цэнтры Нью-Ёрка коштам 14 млн даляраў, паведамляе Бі-бі-сі.

У пададзеных у суд матэрыялах гаворыцца, што калі Батболд быў прэм'ер-міністрам — ён займаў гэтую пасаду ў 2009-2013 гг. — кампанія, якую ён кантраляваў праз пасярэднікаў, атрымала запар на здабычу карысных выкапняў на 68 млн даляраў. Пры гэтым кампанія, якая звалася Catrison, не мела ніякага досведу ў горназдабыўной галіне,

а кіраваў ёю былы настаўнік-філолаг.

Частку атрыманых грошай Батболд, па звестках пракуратуры, патраціў на дзве раскошныя кватэры ў цэнтры Манхэтэна. У адной з іх жыў яго сын.

Сам экс-прэм'ер, цяпер дэпутат парламента Манголіі, абвяргае абвінавачанні. Асабіста супраць яго амерыканскія пракуроры абвінавачванні не вылучалі — іх пазоў тычыцца толькі кватэр.

Чытайце таксама:

У Манголіі — самая суровая зіма за паўстагоддзя. Там загінулі амаль 5 мільёнаў жывёл

Лукашэнка наведае Манголію

«Алкаголь паўплываў на яе розум»: экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў «даму з МЗС РФ»

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0