Арнольд Шварцэнэгер. Фота: AP Photo/Damian Dovarganes

Арнольд Шварцэнэгер. Фота: AP Photo/Damian Dovarganes

«У мінулы панядзелак у мяне была аперацыя, каб я крыху больш стаў машынай: мне паставілі кардыёстымулятар», — пажартаваў Шварцэнэгер.

76-гадовы акцёр і палітык заявіў, што адчувае сябе добра. Ужо праз чатыры дні пасля аперацыі ён з'явіўся на публіцы на буйным мерапрыемстве па ахове навакольнага асяроддзя.

Шварцэнэгер адзначыў, што расказваць пра праблемы са здароўем не прынята ў Аўстрыі, дзе ён нарадзіўся. Але дадаў, што калі чатыры гады таму публічна расказаў пра замену сардэчнага клапана, то атрымаў мноства паведамленняў ад людзей з хваробамі сэрца. Людзі дзякавалі яму за тое, што сваім прыкладам ён натхніў іх на барацьбу.

Раней Шварцэнэгер, які нарадзіўся з парокам сэрца, перанёс тры аперацыі, падчас якіх яму замянялі клапаны. Апошнюю з гэтых аперацый правялі ў 2020 годзе.

Чытайце таксама:

У мюнхенскім аэрапорце затрымалі Арнольда Шварцэнэгера

Арнольд Шварцэнэгер пакарміў сваю асліцу Лулу ў жывым эфіры спартыўнага шоу

Шварцэнэгер расказаў, як у дзяцінстве яго біў п'яны бацька, «падмануты нацыстамі». І заявіў, што цяпер так падманвае сваіх прыхільнікаў Трамп

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0