Фота: Камітэт судовых экспертызаў

Фота: Камітэт судовых экспертызаў

На лецішча ў Пухавіцкім раёне гаспадары не наведваліся каля месяца. Калі ж гаспадыня туды прыехала, то пабачыла, што ў хаце гаспадарыў нехта чужы.

Міліцыянты ўстанавілі, што зламыснік пракраўся праз акно, а пасля звярнулі ўвагу на пакет са смеццем, у якім знайшлі бляшанкі з-пад кансерваў.

Як выявілася, злодзей залез у пусты дом, знайшоў і з'еў харчы, а затым усё за сабой прыбраў і пайшоў. Але на пакінутых ім бляшанках супрацоўнікі МУС знайшлі адбіткі пальцаў, якія адправілі на экспертызу.

Вынікі экспертызы паказалі, што сляды належаць мясцоваму жыхару 1982 года нараджэння. Зламысніка затрымалі і завялі супраць яго крымінальную справу паводле арт. 205 КК РБ. Мужчыну можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У Рэчыцы затрымалі дзвюх жанчын, якія кралі са свежых могілак штучныя кветкі і прадавалі іх у Гомелі

Вагонаважатая ў Мінску прысабечыла грошы пасажыркі: закрыўшы адзежай відэакамеру

Злодзей у абкрадзенай хаце пераабуўся ў новыя чаравікі, а свае стаптаныя пакінуў. Так яго і знайшлі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1