Як распавёў Уладзімір Майсееў, прадстаўнік клуба «Астраномія ў Хабараўску», касмічнае смецце пакінула арбіту пасля запуску «Саюза», і яго частка ўвайшла ў слаі атмасферы.
«Гэта не камета, гэта смецце. Частка касмічнага абʼекта», — сказаў ён.
Паводле Майсеева, усе падобныя траекторыі пралічваюцца загадзя. «Калі абломкі падаюць, то па-за населенымі пунктамі. Гэта значыць рызыка таго, што на галовы нешта ўпадзе, мінімальная», — дадаў ён.
Чытайце таксама:
«Беларуская эміграцыя дасягнула касмічных маштабаў». Найлепшыя твіты тыдня
Беларуская касманаўтка цяпер будзе ляцець да арбітальнай станцыі замест трох гадзін двое сутак