У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні запісана, што Уладзімір у інстаграме меў спасылкі на суполкі: majakrainabelarus, Belsat», «Радыё Свабода — Беларусь», якія ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчына на судовым пасяджэнні віну прызнаў, пры гэтым звярнуў увагу суда на тое, інфармацыю на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram размяшчаў да прызнання яе экстрэмісцкай і намеру на распаўсюджванне экстрэмізму не меў.

Тым не менш, суддзя Балаболава ўгледзела ў дзеяннях Волкава склад правапарушэння і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на 10 сутак.

Чытайце таксама:

У Жлобіне затрымалі і асудзілі не менш за чатырох чалавек

Палітвязню Аляксандру Кулікову, які паверыў сілавікам, дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Сілавікі затрымалі жыхара Бярозы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3