Гэта вынікае са справаздачы аналітычнай кампаніі DSM Group, пiшуць Moscow Times са спасылкай на «Ведомости». «Падаражанне субстанцыі можа весці да павелічэння цаны на канчатковы прадукт (г. зн. на прэпараты)», — адзначыла дырэктар па развіццю бізнэсу фармвытворцы «Герафарм» Святлана Закірава.

Кошт субстанцый — дастаткова адчувальная частка цаны лекаў, але канкрэтны яе ўклад у канчатковы кошт прэпарата залежыць ад медыкамента, растлумачыў прадстаўнік «Бінафарм груп». На дадзены момант расійскія вытворцы закупляюць субстанцыі ў асноўным у Кітаі і Індыі.

«Гэта не расійская, а сусветная тэндэнцыя», — сцвярджае прэзідэнт кампаніі «Актыўны кампанент» Аляксандр Сямёнаў. Паводле яго слоў, доля расійскіх субстанцый на айчынным рынку складае не больш як 8-10 працэнтаў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў Расіі рэзка скарацілася колькасць даступных лекаў. У 2023 годзе з асартыменту зніклі 2,2 тыс. гандлёвых пазіцый, падлічвалі раней у DSM Group.

Усяго ў аптэках па выніках года было даступна 19,4 тыс. лекавых сродкаў, або на 11 працэнтаў менш, чым годам раней.

Чытайце таксама:

Навукоўцам атрымалася «выразаць» ДНК ВІЧ з заражаных клетак

Якія беларускія клінікі найбольш запатрабаваныя ў замежнікаў

Навукоўцы плануюць змяшчаць у вочы сонечныя батарэі

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1