Сын Віктара Бабарыкі трапіў у бабруйскую калонію ў канцы 2023 года ці самым пачатку 2024 года. У адрозненне ад астатніх вязняў яго фактычна так і не размеркавалі ні ў адзін атрад — ад самага старту Бабарыку-малодшага закідалі дысцыплінарнымі спагнаннямі і ізалявалі ад іншых зняволеных.

Логіка адміністрацыі ў тым, каб хутка «прапусціць» статуснага палітвязня праз ШІЗА і ПКТ. І тым самым стварыць фармальную магчымасць для таго, каб перавесці яго на турэмныя ўмовы ўтрымання.

Па такой жа схеме з калоніі №2 у Бабруйску ў турму №4 у Магілёве максімальна хутка былі пераведзеныя юрыст Юрась Зянковіч (тэрмін — 11 гадоў), паплечнік Міколы Аўтуховіча Уладзімір Гундар (тэрмін — 20 гадоў), грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў (тэрмін — 11 гадоў) і іншыя палітвязні з вялікім прысуджаным тэрмінам.

У некаторых выпадках палітвязняў пераводзілі ў турму №8 у Жодзіна, але гэта адбывалася радзей.

Галоўнае адрозненне ўтрымання ў калоніі і ў турэмных умовах у тым, што ў першым выпадку зняволеныя маюць хоць якую актыўнасць і магчымасць перасоўвання па тэрыторыі, а ў другім знаходзяцца ў камеры.

Эдуард Бабарыка быў арыштаваны разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года. Спачатку яму інкрымінаваліся эканамічныя абвінавачванні кшталту ўхілення ад сплаты падаткаў. Аднак Бабарыку-малодшага не сталі судзіць за гэта, а праз паўтара года знаходжання ў СІЗА — максімальна магчымы час — пераарыштавалі па палітычных артыкулах. Прычым гэтыя паўтара года нават не залічылі ў адбыты тэрмін.

Пратрымаўшы з СІЗА яшчэ паўтара года, Эдуарду ўрэшце прысудзілі 8 гадоў зняволення за «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «распальванне варажнечы». 

Інфармацыі пра яго бацьку, Віктара Бабарыку, няма ўжо каля года. У красавіку 2023 яго ў стане сярэдняй цяжкасці дастаўлялі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю, а пасля змяшчалі ў ПКТ.

Чытайце таксама:

Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

«Былі траўмы на галаве». Сталі вядомы падрабязнасці шпіталізацыі Віктара Бабарыкі напрыканцы красавіка

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
35