Да Аляксандра Саладухі датэлефанавацца, як сцвярджаецца, атрымалася не з першага разу. І гэта не дзіўна, бо, як сам спявак пахваліўся, ён нібыта вельмі запатрабаваны.

«У мяне выхадных няма. Мяне краіна дзярэ на шматкі», — сказаў Саладуха, адзначыўшы, што яму даводзіцца выступаць не толькі на сольных канцэртах, але і карпаратывах ды святах.

Паводле Саладухі, кошт ягоных канцэртаў залежыць ад таго, што трэба заказчыку.

«Па-рознаму бывае. У мяне вельмі вялікі дыяпазон ганарараў: ад 100 даляраў да 10 тысяч даляраў», — расказаў Саладуха.

Але гэта драбяза ў параўнанні з тым, што бярэ гурт «Дразды». Сёння максімальная цана канцэрту «Драздоў» складае 40 тысяч беларускіх рублёў. Паводле саліста гурта Віталя Карпанава, «я прайшоў усе этапы беларускага шоў-бізнэсу і цяпер знаходжуся на самай вяршыні».

Праўда, канцэрты за такія грошы граюцца не кожны дзень, а можа толькі раз на год. А тлумачыць попыт на «Драздоў» Карпанаў тым, «што людзі хочуць пачуць сваё, беларускае». У той жа час гурт нібыта гатовы граць не толькі за вялікія грошы, але можа паехаць «парадаваць кагосьці за 300 рублёў або, напрыклад, бясплатна ў дзіцячы дом, што мы і робім часта».

Чытайце таксама:

Аляксандр Саладуха стаў першым зорным госцем новага праекта музея Якуба Коласа

Ханок: Саладуха купіў у мяне ў 1992 годзе песню «Здравствуй, чужая мілая» за 25 тысяч даляраў

Не будзь як Саладуха. Што не так з «ядзерным» адбельваннем зубоў

Саладуха пахваліўся, што за год зарабляе 100—150 тысяч даляраў

«З задавальненнем. Стапрацэнтная перадаплата». Колькі хочуць зоркі беларускай эстрады за выступленне перад вагнераўцамі

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7