У ходзе абмеркавання высветлілася, што ўладальнік таксі, аказваецца, цяпер не мае права выкарыстоўваць аўтамабіль для асабістых патрэб. Ва ўказе ўтрымліваецца норма аб тым, што аўтамабіль, які выкарыстоўваецца ў таксі, павінен быць афарбаваны або абклеены ў адпаведнасці з рэгламентам, і ўнесены ў рэестр. У выніку таксі перастае быць асабістым транспартам і можа перасоўвацца толькі па патрэбах перавозчыка і толькі ў працоўны час.

Атрымліваецца, што пасля працоўнай змены машыну таксі, нават калі яна асабістая ўласнасць таксіста, для сваіх патрэб выкарыстоўваць нельга. Пасля змены машына таксі павінна быць пастаўлена на стаянку, а змена заканчваецца праз 20 хвілін пасля таго, як машына туды прыехала.

Чытайце таксама:

З чэрвеня ў Польшчы нельга будзе пайсці працаваць таксістам, толькі прыехаўшы ў краіну

«Хутка абавяжуць ставіць відэакамеры на нашых кухнях і ў спальнях». Беларусы выказаліся пра новаўвядзенні ў таксі

У Брэсце машына таксі вылецела ў канаву з вадой

Таксіст, які прыехаў на заказ, выратаваў пенсіянера ад махляроў

Клас
1
Панылы сорам
24
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3