Фота: БелТА

Фота: БелТА

На гэтым тыдні без ападкаў не абыдзецца. Толькі ў чацвер, 21 сакавіка, надвор'е возьме перадышку, распавялі ў Белгідрамеце.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі — ападкі (дождж, магчымы мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы ад мінус 2°С да плюс +4°С, удзень — +4..+9°С.

У сераду, 20 сакавіка, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Уначы ад мінус 3°С да +3°С, удзень — +4°С…+10°С.

У чацвер без ападкаў. Уначы складзе ад -3°С да плюс +3°С, удзень — +6..+12°С.

У пятніцу, 22 сакавіка, месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы ад нуля да +5°С, пры праясненнях — да мінус 3°С. Днём будзе +6…+13°С.

У суботу і нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы +1..+8°С, удзень — +6..+13°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні:

yr.no

yr.no

Чытайце таксама:

Пацяплее літаральна на дзень-два, а потым зноў пахаладае

У Бярэзінскім запаведніку прачынаюцца мядзведзі. Але работнікі зазірнуць у адну з бярлог не наважыліся

Мінулая зіма аказалася адной з самых цёплых за апошнія 140 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0