У чэмпіянаце Турцыі па футболе ўпартая гонка за першае месца. «Фенербахчэ» адстае ад «Галатасарая» на два балы. Праўда, 30-ы тур Суперлігі запомніўся іншым — разборкамі фанатаў і футбалістаў проста на полі, піша Championat.com.

Матч у Трабзоне атрымаўся драматычным: «Фенербахчэ» павёў у два мячы дзякуючы дублю Фрэда, але ў другім тайме «Трабзанспор» адыграўся. І ўсё ж форвард «Фенербахчэ», бельгіец Мішы Батшуаі (былы гулец «Чэлсі») забіў пераможны гол на 87-й хвіліне.

Адразу пасля гульні футбалісты «Фенербахчэ» сабраліся ў цэнтральным крузе, каб скачучы адсвяткаваць важныя тры балы. Прычым рабілі гэта ў тым ліку, дэманстратыўна павярнуўшыся да трыбуны. У гэты момант на поле выбег адзін з мясцовых фанатаў у масцы, які агрэсіўна палез на гульцоў.

Фота: Hakan Burak Altunoz / Getty Images

Фота: Hakan Burak Altunoz / Getty Images

Футбалісты «Фенербахчэ» пайшлі на яго ў адказ. Асабліва пастараўся абаронца Брайт Асаі-Самуэль, які, мабыць, не так моцна стаміўся за 90 хвілін гульні. Ён паваліў і хулігана, і супрацоўніка, які спрабаваў іх разняць.

Фота: Hakan Burak Altunoz / Getty Images

Фота: Hakan Burak Altunoz / Getty Images

Photo by Huseyin Yavuz/dia images via Getty Images

Photo by Huseyin Yavuz/dia images via Getty Images

Да гэтага моманту на поле ўжо рванулі фанаты з усіх чатырох трыбун. У гэтай сітуацыі футбалісты «Фенербахчэ» экстранна пабеглі ў распранальню, пакуль сцюарды на полі спрабавалі (не асабліва ўдала) стрымаць мясцовых заўзятараў.

У выніку ля тунэля, які вядзе ў распранальню, атрымалася цісканіна. Сотні фанатаў спрабавалі дабрацца да футбалістаў.

Мяркуючы па ўсім, ніхто з футбалістаў «Фенербахчэ» не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў. Хоць у распранальні футбалісты пазіравалі з акрываўленымі футболкамі.

Чытайце таксама:

«Рэал» (Мадрыд) — «Манчэстэр Сіці». Прайшлі лёсаванні 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Неверагодны Ян Облак выцягнуў мадрыдскі «Атлетыка» ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

Футбаліст Арцём Мілеўскі расказаў, як патрапіў у кому

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2