Аляксандр Шырвінт

Аляксандр Шырвінт

Аляксандр Шырвінт нарадзіўся 19 ліпеня 1934 года ў творчай сям'і. Скончыўшы ў 1956 годзе тэатральную вучэльню, ён працаваў у тэатры-студыі імя Шчукіна, а пасля ў тэатры імя Ленінскага камсамола і Маскоўскім тэатры сатыры. У 2000 годзе стаў мастацкім кіраўніком тэатра сатыры, з 2021-га — ягоны прэзідэнт.

Акрамя працы ў тэатры, зняўся ў больш чым паўсотні мастацкіх фільмаў. Шмат выступаў на тэлебачанні, вядомым і папулярным стаў ягоны сатырычны дуэт з Міхаілам Дзяржавіным. 

У 1990-я гады выступаў супраць вайны ў Чачні, але пасля прыходу да ўлады Пуціна перайшоў на праўладныя пазіцыі. Пасля 2014 года неаднаразова наведваў з выступленнямі анексаваны Крым, за што быў уключаны ва ўкраінскую базу «Міратворац». 

Чытайце таксама:

У «Лукойле» зноў памёр топ-менеджар — ужо чацвёрты за два гады

Памёр стрыечны брат Пуціна

Памёр былы кіраўнік урада СССР Мікалай Рыжкоў

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
22
Абуральна
2