Здымак ілюстрацыйны. Фота: electroluxgroup.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: electroluxgroup.com

Як паведамляе газета «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы, цэлы шэраг замежных вытворцаў бытавой тэхнікі пачаў блакаваць пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расію па каналах паралельнага імпарту.

Спробы спыніць паралельны імпарт у Расію сваёй прадукцыі, паводле інфармацыі выдання, сталі рабіць такія кампаніі, як Electrolux (брэнды Electrolux, Zanussi, AEG), Tefal, Braun і Rowenta — гэта пацвярджаюць у расійскім рытэйл-сегменце.

Пры гэтым прадстаўнікі мясцовых рытэйлераў заявілі, што намаганні замежных кампаній па забароне продажаў сваёй тэхнікі ў Расіі распаўсюджваюцца і на сегмент маркетплэйсаў.

Сярод мер, якія ўжываюцца замежнымі брэндамі, называюць заключэнне з іх замежнымі партнёрамі асаблівых дамоў, згодна з якімі апошнія абавязваюцца выконваць забарону на рээкспарт прадукцыі ў Расію, а пры невыкананні ўмоў вытворцы разрываюць з парушальнікамі кантракты.

На думку апытаных газетай экспертаў, з-за такіх абмежаванняў брэнды, якія за гэта ўсё сур'ёзна ўзяліся, могуць цалкам знікнуць з расійскага рынку, а іх месца хутчэй за ўсё зоймуць тавары з Кітая і Турцыі.

Чытайце таксама:

«Якія, бл…дзь, шэрыя схемы?!» Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый

Дзмітрый Круты распавёў, якія абмежаванні на расійскім рынку хочуць ліквідаваць беларускія ўлады для сваіх вытворцаў

З расійскага рынку можа знікнуць бытавая тэхніка вядомых замежных брэндаў

Турцыя раптоўна спыніла транзіт санкцыйных грузаў у Расію. Мытная сістэма блакуе іх афармленне

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3