22 лютага ў судзе Ашмянскага раёна судзілі маці васьмярых непаўналетніх дзяцей у дэкрэце.

За падпіску на паблікі «Сумленныя людзі», «Радыё Свабода», «Белсат», «Краіна для жыцця», «Rada.vision» яе аштрафавалі на 25 базавых велічынь (1000 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона, паведамляе тэлеграм-канал «Права маю».

29 лютага ў судзе Навагрудскага раёна судзілі прадаўца-касіра крамы і бацьку траіх непаўналетніх дзяцей. Яго за распаўсюд лагатыпа «Белсат» у інстаграме аштрафавалі на 15 базавых велічынь (600 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

6 сакавіка ў судзе Лідскага раёна судзілі беспрацоўнага. За распаўсюд у інстаграме прадукцыі «Люстэрка» і «Nexta_tv» яго арыштавалі на 15 сутак з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

7 сакавіка ў судзе Лідскага раёна судзілі бармэна ТАА. За падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы» яго арыштавалі на сем сутак без канфіскацыі.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі настаўніка, які «прымушаў школьніка зняць вайсковую форму»

Вынеслі прысуд сямейнай пары Патаповічаў

ГУБАЗіК затрымаў мінчука. Вось як на яго маглі выйсці

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13