Матч 1/4 фіналу прэстыжнага турніру АТП (Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў) у Індыян-Уэлсе паміж Карласам Алькарасам і Аляксандрам Зверавым быў спынены з-за нашэсця пчол.

Арганізатары звярнуліся да пчаляра Лэнса Дэвіса, які адгукнуўся на «экстраны выклік». Ён прыехаў на стадыён і пачаў збіраць пчол без усялякіх ахоўных касцюмаў. Паводле яго слоў, рой аказаўся маленькім — усяго 3500 пчол.

Праз дзве гадзіны тэнісісты ўсё ж дагулялі паядынак. Вікторыю святкаваў іспанец, другая ракетка свету Карлас Алькарас.

Арына Сабаленка ў жаночай сетцы турніру вылецела ў 1/8 фіналу, Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу.

Чытайце таксама:

Бойфрэнд Сабаленкі стане галоўным трэнерам мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі па хакеі

На апошняй летняй Алімпіядзе выступалі 108 атлетаў з Беларусі, на гульні ў Парыжы пакуль ёсць толькі 6 дакладных ліцэнзій

Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0