Паводле СК РФ, два ўраджэнцы Таджыкістана 2004 і 2005 гадоў нараджэння атрымалі ў 2019 і 2022 гадах грамадзянства Расіі. Яны былі прызваныя на тэрміновую ваенную службу, але ў кастрычніку 2023 года пакінулі зборны пункт ваеннага камісарыята Масквы і ўцяклі.
«Месцазнаходжанне аднаго з абвінавачаных устаноўлена на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адкуль ён быў дастаўлены ў сталічны рэгіён», — гаворыцца ў паведамленні.
Другога ўраджэнца Таджыкістана, які не захацеў служыць у расійскім войску, пакуль не знайшлі.
Чытайце таксама:
Кім Чэн Ын асабіста пратэсціраваў танк на вучэннях арміі КНДР
1
0
2
0
1
2