Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-канал «Празрысты Магілёў».

У пастанове МУС гаворыцца пра групу грамадзян «з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў рэсурсаў месенджара Telegram «Празрысты Магілёў».

У адпаведны пералік МУС унесены канал, чат і бот у Telegram з такой назвай. Таксама згадваецца лагатып у выглядзе «аднайменнага надпісу чырвонага колеру на белым фоне».

«Празрысты Магілёў» стаў 185-м фармаваннем у пераліку МУС.

У Беларусі да экстрэмісцкіх фармаванняў адносіцца ўсё, што выклікае нязгоду ва ўладаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

Затрымалі супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама. Вінавацяць ва ўдзеле ў праграме «Кадравы рэзерв»

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4