Фота: Гродна плюс

Фота: Гродна плюс

Гінеколаг гарадской паліклінікі №3 Галіна Лазута прыдумала дадатак для жанчын. Ён дапаможа кантраляваць здароўе рэпрадуктыўнай сістэмы і забяспечыць пацыентаў надзейнай і дакладнай інфармацыяй пра здароўе, паведамляе тэлеканал Гродна плюс.

Ідэя стварыць такі дадатак узнікла ў доктаркі, бо многія пацыенты не маглі адказаць дакладна на пытанні медыка.

Аўтар — акушэр-гінеколаг з 14-гадовым стажам, увесь свой досвед улічыла ў гэтым праекце. Галіна прааналізавала функцыі, якія могуць спатрэбіцца жанчыне, і сабрала іх у зручнай для выкарыстання форме.

З яго дапамогай у смартфоне можна будзе адсочваць і прагназаваць цыкл і кругі фертыльнасці, што павышае верагоднасць зачацця і дае магчымасць падрыхтавацца да гэтага адказнага кроку.

Тут маецца віртуальная карта для захоўвання даных медыцынскіх абследаванняў (УГД, вынікаў аналізаў і запісаў кансультатыўнага прыёму ў доктара). Смартфон нагадае таксама пра час прыёму лекавых сродкаў, наведвання гінеколага.

Усяго на распрацоўку бясплатнага дадатку пайшоў прыблізна год. З яго дапамогай жанчыны могуць звярнуцца па кансультацыю да акушэра-гінеколага ў рэжыме рэальнага часу.

Ёсць плюсы і для мужчын. Дадатак дазваляе прадастаўляць доступ партнёру, дазваляючы яму бачыць самаадчуванне і настрой жанчыны.

«Я лічу, што ў падтрыманні жаночага здароўя павінен быць тандэм доктара і самой жанчыны, тады ўсё, безумоўна, атрымаецца.

Тры парады сучаснай жанчыне. Гэта здаровы лад жыцця ў рамках харчавання, паменшанае ўжыванне цукру і солі, таксама гэта гігіена сну, не менш за 8 гадзін у суткі. Умацаванне цягліц тазавага дна.

Распрацоўка прадстаўлена на рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Зараз прапрацоўваецца пытанне максімальнага доступу для шырокай аўдыторыі.

Чытайце таксама:

«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць

У Салігорску ў часе родаў пацярпела немаўля. Маці запісала ў тыктоку скаргу да Лукашэнкі — у радзільню адправілі камісію

«На жаль, такіх жудасных гісторый хапае». Супрацоўніца радзільні пра выпадак з парадзіхай у Салігорску

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0