Фота: AP 

Фота: AP 

Паводле слоў некалькіх чалавек, знаёмых з рэалізацыяй праекта, снарады могуць быць пастаўленыя ў найбліжэйшыя тыдні, хоць тэрміны могуць мяняцца ў залежнасці ад хуткасці заключэння кантрактаў і транспартавання.

Чэхія, якая першапачаткова прапанавала тэрмінова закупіць снарады за межамі ЕС, будзе галоўным арганізатарам гэтай справы, прымаючы грошы ад саюзнікаў і забяспечваючы дастаўку снарадаў.

Група з некалькіх сотняў чэхаў і ўкраінцаў кругласутачна працуе ў горадзе Штэрнберг на ўсходзе краіны, ператвараючы будынкі, якія належаць вытворцу ўзбраенняў Excalibur Army, у буйны цэнтр па пастаўках зброі Украіне.

Прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел заявіў у лютым на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, што Прага знайшла ў розных краінах 500 000 снарадаў калібрам 155 мм і 300 000 — калібрам 122 мм, якія можна хутка набыць пры наяўнасці сродкаў. Цяпер гэтыя грошы ёсць, пацвердзіў Bloomberg урадавы чыноўнік, які працуе над праектам.

У ініцыятыве ўжо пагадзіліся ўзяць удзел Германія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Данія, Канада, Францыя, а Польшча выказала зацікаўленасць.

Паводле ацэнак, Украіне трэба не менш за 200 000 снарадаў у месяц, каб паспяхова супрацьстаяць расійскім войскам. Менавіта недахоп боепрыпасаў стаў галоўнай прычынай страты Аўдзееўкі, якую ўкраінскім часцям давялося пакінуць у сярэдзіне лютага пасля чатырох з лішнім месяцаў знясільваючых баёў.

Каб дапамагчы ў вырашэнні гэтай праблемы, Czechoslovak Group (CSG), адна з найбуйнейшых еўрапейскіх кампаній па выпуску ўзбраенняў (у яе ўваходзіць Excalibur Army), гатовая ўкласці «сотні мільёнаў еўра» ў вытворчасць боепрыпасаў на тэрыторыі Украіны. Яна вядзе перамовы з «Украбаронпрамам» аб стварэнні сумеснага прадпрыемства і шукае месца пад завод артылерыйскіх і танкавых снарадаў, расказаў 6 сакавіка чэшскі мільярдэр Міхал Стрнад, уладальнік і гендырэктар CSG.

Чытайце таксама:

Расейцы знішчылі ва Украіне ўстаноўку HIMARS — першы пацверджаны эпізод за 19 месяцаў

Што Украіне трэба зрабіць у 2024 годзе, каб мець шанцы на перамогу ў 2025-м

У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2