Сцяг Габона. Фота: vecteezy.com

Сцяг Габона. Фота: vecteezy.com

Змена рэгістрацыі звязаная з пагрозай санкцый ЗША. У канцы 2023 года ЗША, Еўрасаюз і Вялікабрытанія папярэдзілі Ліберыю, Панаму і Маршалавы астравы аб неабходнасці ўзмацніць нагляд за танкерамі, каб гарантаваць захаванне цэнавай столі на расійскую нафту на ўзроўні $60 за барэль.

Ліберыйскі судовы рэестр LISCR асабліва ўразлівы да санкцый, бо ягоная штаб-кватэра знаходзіцца не ў Ліберыі, а ў ЗША. Між тым каля 80% танкераў «Саўкамфлоту» былі зарэгістраваныя пад сцягам Ліберыі і кіраваліся дубайской кампаніяй Sun Ship Management (яна ж SCF Management Services). Іх рэгістрацыю і абслугоўванне рабіў LISCR, што дазваляла суднам падсанкцыйнай кампаніі перавозіць расійскую нафту. У сувязі з гэтым LISCR нават быў у пераліку «міжнародных спонсараў вайны».

У канцы лютага Нацыянальнае агенцтва Украіны па прадухіленні карупцыі паведаміла, што ўсе судны расійскага «Саўкамфлоту» пакінулі ліберыйскі рэестр.

Міністр транспарту Габона Лоік Мудума пацвердзіў Reuters, што многія танкеры з ліберыйскага рэестра перарэгістраваліся ў рэестр Габона.

Пры гэтым ён запэўніў, што яны будуць выключаныя з рэестра, калі будуць займацца незаконнай дзейнасцю. «Мы самі распачнем крокі па зняцці сцяга з гэтага карабля, будзе ён расійскім ці іншым», — адзначыў міністр.

У Габоне ў 2023 годзе адбыўся дзяржаўны пераварот, краіну ўзначаліў генерал Брыс Алігі Нгема.

Чытайце таксама:

«Гэта не нашы праблемы, Гена». У Екацярынбургу аспіранта з Габона забілі пад здзеклівыя каментары паліцэйскіх

Што рухае пераваротамі ў Заходняй Афрыцы?

На сусветны рынак калію ідзе новы моцны гулец

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
6