Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

4 сакавіка ў 19.30 гадзін у Салечніцкім раёне на дарозе Вільня-Ліда літоўская паліцыя заўважыла пазадарожнік з беларускімі нумарамі, які вельмі небяспечна манеўраваў. Машына імчалася ў бок Вільні на хуткасці каля 200 км/г, абганяла іншыя транспартныя сродкі не зважаючы на суцэльную лінію, для іншых удзельнікаў руху ў гэтым была яўная небяспека.

Кіроўца парушаў ПДР нават нягледзячы на тое, што на гэтай дарозе стаяць пасты кантролю хуткасці, якія вымяраюць сярэднюю хуткасць на пэўным адрэзку.

Урэшце беларуса спынілі паліцэйскія, якія ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў. За небяспечныя паводзіны і парушэнне ПДР кіроўцу пагражае штраф ад 170 да 230 еўра і пазбаўленне правоў на 3-6 месяцаў.

Чытайце таксама:

У Польшчы кіроўцы прыкрываюцца беларусамі, каб не плаціць штрафы за перавышэнне хуткасці

Паглядзіце, на які рызыкоўны абгон пайшоў 87-гадовы кіроўца пад Заслаўем ВІДЭА

Трактар Belarus трапіў у ДТЗ у Нямеччыне

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0