У працы над гэтым падручнікам удзельнічалі супрацоўнікі гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Лукашэнку, Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі пры падтрымцы Федэральнага агенцтва Расіі па справах нацыянальнасцяў.

Перад аўтарамі паставілі задачу

«сістэматызаваўшы базавыя гістарычныя факты, сфарміраваць агульныя для расійскіх і беларускіх гісторыкаў метадалагічныя прынцыпы, гістарычныя падыходы, напоўніць удакладненым зместам гістарычныя паняцці, тэрміны».

Адзін з аўтараў падручніка, старшыня прапуцінскай і пралукашэнкаўскай Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч цешыцца з таго, што нарэшце ім удалося прапіхнуць гэты падручнік, бо цяпер, маўляў,

«ніякая трэцяя сіла не можа аказваць ані найменшага ўплыву на тое, што фармуе розумы маленькіх і маладых грамадзян сваёй Айчыны. Часы, калі зместам школьных падручнікаў рулілі замежныя фонды, адышлі ў Расіі і Беларусі ў мінулае, спадзяюся, назаўжды». 

У тое, што моладзь абедзвюх краін зможа правільна сарыентавацца без пастаяннай ідэалагічнай апрацоўкі з боку рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, Кандыбовіч не асабліва верыць:

«толькі адвернемся, чарговы пацукалоў з дудачкай адвядзе ўсіх нашых дзяцей з горада, як у старой казцы».

Нахвальвае новы падручнік і дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, падкрэсліваючы, што рыхтаваўся ён спехам:

«Хуткае было рашэнне, але вельмі ўзважанае, па падрыхтоўцы рукапісу калектыўнага навучальнага дапаможніка, які адпавядае дзяржаўным задачам і запытам грамадства».

Паводле яго слоў, калектыў аўтараў натхняла разуменне і бачанне, «які велізарны аб'ём матэрыялаў і інфармацыі ёсць, з якой хуткасцю ён прырастае, якія проста неабсяжныя тэмы з'яўляюцца пастаянна ў рамках развіцця і ўмацавання Саюзнай дзяржавы». І думае, што правільна было б зрабіць «ацэнку ролі асоб у гэтым пытанні».

Як падкрэсліваецца, «падручнік, па сутнасці, з'яўляецца канцэпцыяй выкладання беларускай гісторыі, распрацаванай расійскімі і беларускімі гісторыкамі як адзінае бачанне». А перад падрыхтоўкай і выданнем «Гісторыі Саюзнай дзяржавы» летам 2023 года той жа аўтарскі калектыў выдаў сумесны навучальны дапаможнік «Гісторыя беларускіх зямель і беларускай дзяржавы. Кароткі нарыс. Матэрыялы да лекцыйнага курсу».

У БДУ гэтыя навучальныя дапаможнікі рэкамендаваныя пры засваенні курсаў «Улада і грамадства ў Беларусі ў новы і найноўшы час», «Мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі», а таксама выкарыстоўваюцца ў выкладанні ў рамках першай міжнароднай расійска-беларускай магістарскай праграмы МДУ і БДУ «Гісторыя беларускай дыяспары».

Чытайце таксама:

Нецікава, прымусова, невядома што і невядома навошта. Мінадукацыі абурылася працай БРСМ і БРПА

Мінадукацыі выпусціць новы падручнік па філасофіі, хоць і стары «якасна падрыхтаваны»

У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс

«Калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць». Журналісты паспрабавалі знайсці беларуска-расійскі падручнік па гісторыі

У школах ужо выкарыстоўваюць адзіны падручнік па гісторыі Беларусі і Расіі

«Саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі…» Школьнікам прапануюць падумаць над гэтымі характарыстыкамі савецкага народа

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21