Андрэй Савіцкі. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Андрэй Савіцкі. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народу завялі на Андрэя Савіцкага. Мы адшукалі яго па відэа, якое апублікаваў Следчы камітэт. Тое самае пацвярджаюць і калегі з «Медыязоны».

Мужчыне 54 гады, ён родам са Ждановічаў.

Андрэй вельмі актыўны ў «Аднакласніках», у ягонай старонкі шэсць тысяч сяброў і больш за тры тысячы падпісантаў, а ягоная група «Разам мы — Беларусь» налічвае каля трох з паловай тысяч падпісантаў. Таксама на старонцы мужчыны больш за 100 тысяч загружаных фота і зробленых нататак.

Ён шмат фатаграфуе сам.

Скрыншот са старонкі ў Аднакласніках

Скрыншот са старонкі ў Аднакласніках

Кантэнт групы Андрэя — гэта проста ягоныя думкі з рознай нагоды. Што менавіта стала прычынай для пераследу, невядома.

Мужчыну абвінавачваюць па артыкулах 130-2 («адмаўленне генацыду беларускага народу»), 368 («абраза Лукашэнкі») і 342 («удзел або арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак»). Яму пагражае да пяці гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

Як надзейна пачысціць акаўнт у TikTok — падрабязны гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
34