Каардынацыйная рада Coordination Council Координационный совет

Падчас размовы Арцём Шрайбман запытаўся ў Астапені:

«Навошта ў гэтай карціне свету выбары ў Каардынацыйную раду? Тут нават Офісу работы няма. [Дастаткова] Святлане Ціханоўскай проста ездзіць і на канферэнцыях выступаць. Які можа быць протапарламент у протадзяржаве ў сітуацыі, калі ты можаш толькі Яся-гаспадара на выбары вылучыць?

Навошта гэтыя выбары, гэта КР, навошта ўся гэта сімуляцыя жыцця быццам бы ў нас ёсць альтэрнатыўная дзяржава?»

На гэта пытанне Астапеня адказаў, што не перастае верыць у Каардынацыйную раду.

«Гэта важны элемент для эміграцыйнай, дыяспаральнай гісторыі. Што мы яе неяк уключаем, пачынаем пра гэта размаўляць. Тут ёсць таксама гісторыя і пра трэці сектар.

Частка палітыкаў цяпер крытыкуе трэці сектар, кажа: чаму мы павінны падтрымліваць трэці сектар, калі на самой справе яны жывуць лепш за нас? Яны больш забяспечаныя, маюць большыя ўплывы».

Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artyom Shraibman

Арцём Шрайбман. Скрын відэа chasiki_ / YouTube

Астапеня адзначае, што на яго погляд, вельмі важна ўключаць трэці сектар:

«Гэта пра тое, каб людзі маглі каардынаваць сваю працу. Што яны штосьці разам абмяркоўваюць, вырашаюць».

На погляд Астапені, выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду накіравана толькі на беларусаў замежжа. Ніхто ўжо не разлічвае, што нехта з жыхароў Беларусі будзе галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду.

«Але калі гэта выбары толькі для дыяспары, гэта таксама нейкая нармальная кампанія для яе мабілізацыі», — заўважае аналітык.

Пры гэтым ён бы не перабольшваў ролю Каардынацыйнай рады і не разглядаў яе як парламент: «Гэта вялікае пытанне адносна таго, ці правільная была гульня ў «давайце мы будзем протадзяржавай». У доўгатэрміновай перспектыве гэта не спрацавала».

Нагадаем, што выбары ў Каардынацыйную раду павінны прайсці 25 мая.

Чытайце яшчэ:

Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?

«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады» — Мілінкевіч

Каардынацыйная рада вось ужо пяць месяцаў «рэфармуецца». Але насамрэч ёй больш няма чаго рабіць — меркаванне

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2