Здымак ілюстрацыйны

Здымак ілюстрацыйны

Паводле слоў прэс-сакратара Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедруса Мішуціса, у суботу на памежных пунктах «Меднікі» (з беларускага боку «Каменны лог» і «Салечнікі» (з беларускага боку «Беняконі») з беларускага боку чакалі 670-680 грузавікоў.

З літоўскага боку ў Медніках у суботу раніцай знаходзілася каля 500 грузавікоў, а час чакання ў чарзе складаў каля 55 гадзін. У Салечніках чарга была з 340 машын, дзе кіроўцам даводзілася чакаць перасячэння мяжы каля 34 гадзін.

Таксама павялічыўся час чакання для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў. На пераходзе «Меднікі — Каменны лог» у чарзе прыйдзецца прастаяць каля шасці гадзін, «Салечнікі — Беняконі» — каля дзвюх гадзін.

Зрэшты, зусім вялікай праблемы ў гэтым літоўскі чыноўнік не бачыць:

«Ёсць некаторае павелічэнне, але яно не вельмі вялікае, бывалі перыяды значна горшыя, калі чэргі былі большыя (…). Чэргі даволі доўгія, час чакання вялікі, але каб гэта быў рэкорд — такога пакуль не было», — сказаў Гедрус Мішуціс.

З 1 сакавіка Літва зусім закрыла пункты пропуску «Райгарад» і «Лаварышкі», а на пакінутых двух пераходах у Медніках і Салечніках забаранілі перасякаць мяжу пешшу або на роварах.

Чытайце таксама:

Міністр замежных спраў Літвы: Дзверы для беларусаў прычыненыя, але зусім зачыняць іх не варта

Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы

Буйны перавозчык расказаў, што з рэйсамі і цэнамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

Што цяпер робіцца на прапускных пунктах на выезд з Беларусі ў краіны ЕС

Рэзка падаражэлі квіткі на аўтобусы з Мінска ў Варшаву і Вільню. Што адбылося?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5