Дональд Туск. Фота: AP Photo/Petr David Josek
«Мы будзем працаваць разам над тым, каб было ўведзенае эмбарга на расійскую і беларускую сельскагаспадарчую прадукцыю», — сказаў Туск падчас прэс-канферэнцыі.
У прыватнасці, Дональд Туск адзначыў, што будзе размаўляць з лідарамі кіроўнай кааліцыі, падчас чаго будзе іх пераконваць прыняць адпаведны законапраект.
«Мала хто ўсведамляе, што наш рынак у Еўропе і ў Польшчы дэстабілізаваны прадуктамі з Расіі і Беларусі. Таму неабходна зрабіць усе магчымыя крокі, каб пераканаць еўрапейскія інстытуты ў тым, што мы павінны быць вельмі сур’ёзнымі ў пытанні ўвядзення лепшых і больш бяспечных правілаў для нашых краін у дачыненні да імпарту збожжа і прадуктаў харчавання з усходніх напрамкаў», — паведаміў кіраўнік польскага ўрада.
Чытайце таксама: