Кавалеўскі патлумачыў, што падатковая служба не разглядае чаявыя як дарэнне, паколькі ягоны змест — у бязвыплатным характары перадачы сродкаў.

«Калі я, умоўна кажучы, прыйшоў у якую-небудзь установу грамадскага харчавання, у кавярню, мяне абслужылі, мне спадабалася кухня, мне спадабалася абслугоўванне, я пакідаю чаявыя. Гэта значыць, усё ж такі гэта ўжо не бязвыплатна, гэта значыць, гэта мая дадатковая плата за тое, што мне гэта спадабалася», — заявіў прадстаўнік МПЗ.

Паводле яго слоў, важна вызначыцца, каму будуць належаць чаявыя, таму што іх хоць і пакідаюць канкрэтнаму чалавеку, але ён усё адно працуе на якую-небудзь арганізацыю.

Са слоў Кавалеўскага, незразумела, каму належаць чаявыя: юрыдычнай асобе, уладальніку ўстановы ці супрацоўніку.

Чытайце таксама:

Падатковая анансавала праблемы для беларускіх блогераў

Як мае працаваць схема па абыходжанні санкцый, накладзеных на вытворцаў цыгарэт

Стала вядома сума самага вялікага падатку з даходаў фізасобы ў мінулым годзе

Клас
3
Панылы сорам
22
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12