Maps.google.com

Maps.google.com

Лінгвісты адхілілі прапанову змяніць назву дзяржавы Беларусь на латышскай мове. Пра гэта паведамілі агенцтву LETA ў цэнтры дзяржаўнай мовы.

У латышскай мове «Беларусь» пішацца як «Baltkrievija». Было прапанавана пачаць дыскусію аб змене назвы на латышскай на «Baltrutenia», а беларусаў, адпаведна, замест «baltkrievi» называць «baltrutēņi», піша Delfi.lv.

Камісія знаўцаў латышскай мовы Цэнтра дзяржмовы разгледзела гэтыя прапановы. У выніку лінгвісты вырашылі не падтрымліваць змены, пакінуўшы цяперашнюю назву — Baltkrievija.

Як паведамлялася, дырэктар Цэнтра дзяржмовы Марыс Балтыньш на пасяджэнні камісіі Сейма ў замежных справах заклікаў дэпутатаў устрымацца ад выкарыстання афіцыйнай другой назвы Грузіі — Сакартвела.

У маі мінулага года камісія рэкамендавала надалей інакш называць па-латышску Калінінградскую вобласць Расіі. Лінгвісты заявілі, што лепш выкарыстоўваць гістарычную назву Кенігсберг (Königsberg) або Каралаўчы (Karalauci).

Дарэчы, па-эстонску «Беларусь» — «Valgevene», па-фінску — «Valko-Venäjä».

Чытайце таксама:

Не Vitryssland, не Weißrussland, не Valko-Venäjä, а Беларусь на ўсіх мовах свету 

Хто схаваў гісторыю Полацкай дзяржавы

Дыскусія аб «літвінізме». Што рабіць з беларускай перспектывы?

Клас
33
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
10
Сумна
8
Абуральна
11