Як піша карэспандэнтка Надзя Асвад, калона аўтамабіляў з кіраўніком МЗС Германіі пасля наведвання ёй Мікалаева выехала ў бок Чорнага мора, каб наведаць там апрасняльную станцыю. Яна знаходзіцца за 50 км ад лініі фронту. У самым пачатку вайны Расія знішчыла водаправодныя збудаванні Мікалаева, з-за чаго горад сутыкнуўся з недахопам пітной вады.

На шляху да станцыі да калоны машын наблізіўся расійскі разведвальны беспілотнік. Звычайна за яго з'яўленнем ідзе атака з паветра. Ва ўкраінскіх членаў дэлегацыі спрацаваў трывожны сігнал на смартфоне, кіроўцы сталі спрабаваць адарвацца ад дрона. Але ён ляцеў за калонай, пераследуючы іх.

У выніку ім удалося адарвацца, робат паляцеў прэч. Але візіт на станцыю адмянілі. «Наведванне гідратэхнічных збудаванняў прыйшлося датэрмінова адмяніць па меркаваннях бяспекі», — паведамілі ў МЗС Германіі.

Чытайце таксама:

Вітаўтас Ландсбергіс: Расія цалкам выраджаецца, яна нясе чалавецтву зло, яна — бяда і хвароба

«Алкаголь паўплываў на яе розум»: экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў «даму з МЗС РФ»

Віцэ-канцлер Нямеччыны стаў прыкрываць рот у Бундэстагу. Каб дзяржсакрэты ніхто не прачытаў па вуснах ФОТАФАКТ

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
19