Алена Балдоўская, скрыншот прэс-канферэнцыі.

Алена Балдоўская, скрыншот прэс-канферэнцыі.

Сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская расказала, што на ўчастку №248 прагаласавалі шэсць грамадзян Беларусі з пашпартамі, аформленымі для пастаяннага пражывання за мяжой. 

У сярэдзіне «адзінага дня галасавання» Балдоўская заяўляла, што фактаў удзелу ў выбарах «замежных беларусаў» не было. Але яна спадзявалася, што да канца дня ахвотныя знойдуцца.

«Але часу да закрыцця ўчасткаў для галасавання яшчэ дастаткова. Магчыма, з'явяцца ахвотныя нашы грамадзяне, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі краіны, якія захочуць узяць удзел у выбарах дэпутатаў», — сказала Балдоўская.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года за мяжой перасталі адкрываць выбарчыя ўчасткі. Замест гэтага для беларусаў замежжа стварылі адзіны ўчастак у мінскай гімназіі №75.

Чытайце таксама:

«Не прагаласуеш — выпішам з бальніцы»

Карпенка намаляваў амаль 42% грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова

«Схадзіў. Прагаласаваў. Укінуў». Паэт Славамір Адамовіч схадзіў на выбары і даў інтэрв'ю прапагандзе

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
39
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5