Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Фота: AP Photo/Virginia Mayo

З беларусаў у санкцыйны спіс увайшлі:

  • ААТ «Пеленг»;
  • 2566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення і яго дырэктар Валерый Шаціла;
  • Аршанскі авіярамонтны завод і яго гендырэктар Павел Случак;
  • генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў;
  • Аляксей Талай і ягоны дабрачынны фонд;
  • Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Наваполацкага райвыканкама;
  • недзяржаўная арганізацыя «Дэльфіны» і яе заснавальніца Вольга Волкава;
  • грамадзянін Беларусі Сяргей Астафураў, дырэктар расійскай кампаніі «НТЦ Прамтэхаэра»;
  • ураджэнец Беларусі Васіль Шупранаў, гендырэктар Ніжагародскага машынабудаўнічага завода.

Усяго под санкцыі трапілі 106 фізічных і 88 юрыдычных асоб. З расійскага боку гэта губернатары Тульскай, Пензенскай, Разанскай, Белгарадскай абласцей, губернатарка Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, начальнік цэнтра беспілотнай авіяцыі Мінабароны РФ, Клімаўскі патронны завод, Новасібірскі завод штучнага валакна, арганізацыя дзяцей і моладзі «Рух Першых», упаўнаважаная па правах дзіцяці ў акупаваным Крыме і іншыя. 

Таксама ў санкцыйным спісе — Генеральнае ракетнае ўпраўленне КНДР, а таксама міністр абароны гэтай краіны Кан Сун Нам.

Чытайце таксама:

Байдэн афіцыйна заявіў пра 500 новых санкцыйных абмежаванняў супраць Расіі 

Рада ЕС зацвердзіла 13-ты пакет санкцый супраць пуцінскага рэжыму

Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі

Клас
28
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5