Зараз у Беларусі працягваецца сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Зараз у краіне цыркулююць два вірусы грыпу: свіны А (H1N1) і Ганконгскі A (H3N2). Гэта паказалі вынікі лабараторных даследаванняў.

Сярод негрыпозных інфекцый часцей за ўсё ў пацыентаў выяўляюць вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бакавірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каранавірусы, вірус SARS-CoV-2.

Эпідэміёлагі параілі пакуль пазбягаць месцаў масавага збору людзей, каб не заразіцца, а таксама насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка пракаментаваў зліў пра вакцыну для «Першага»

«Захоўвайце як зрэнку вока, гэта для «Першага». Злівы размоў чыноўнікаў пра вакцыну для Лукашэнкі і статыстыку па каранавірусе

Беларускія навукоўцы замахнуліся на вакцыну ад карыесу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1