Мінздароўя паведаміла, што адкрывае эксперыментальную віртуальную прыёмную — гэта чат-бот @by_minzdrav_bot.

Падкрэсліваецца, што будзе аператыўнае рэагаванне на ўсе канкрэтныя заявы для аказання экстранай медыцынскай дапамогі, якія тычацца выратавання жыцця ў бальніцы або ў паліклініцы.

Чат-бот даступны кругласутачна ў тэлеграме: дасылаць можна відэапаведамленне, фота ці тэкст.

«Галоўнае — мы дапаможам выправіць сітуацыю толькі там, дзе ёсць дакладныя звесткі месца здарэння, прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама нумар тэлефона, па якім можна звязацца», — паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Таксама зазначаецца, што чат-бот не ставіць дыягназ і не прызначае лячэнне, не замяняе гарачую лінію Мінздароўя і адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб звароту.

«Чат — аператыўны рэсурс для хуткага рэагавання ведамства на экстранную сітуацыю!», — рэзюмуе Мінздароўя.

Чытайце таксама:

Мінздароўя хоча зраўнаваць у цэнах дзяржустановы і прыватныя медцэнтры

26-гадовай дзяўчыне ў стаматалогіі налічылі больш за 20 тысяч рублёў: «Дзе мне ўзяць грошы? Крэдыт»

Мінздароўя адрэагавала на сітуацыю з немаўлём, якое загінула падчас родаў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2