Бацькі этнічнага албанца Ібрагіма Шкуполі, які забіў ў фінскім гандлёвым цэнтры Sello раніцай 31 снежня чатырох чалавек — адну жанчыну і трох мужчын, а раней яшчэ адну жанчыну, просяць у фінскага народа прабачэння за ўчынак свайго сына.

Сямейная пара, якая пражывае ў фінскім горадзе Эспоо, не чакала, што яе сын пойдзе на крывавае злачынства, хоць і апісала яго, як «праблемнага чалавека, у якога былі рознагалоссі з усімі сваякамі». Па словах бацькоў албанца, іх сын ні з кім не лічыўся, піша газета Ilta‑Sanomat.

Пажылая пара дзякуе фінскаму народу за гасціннасць і магчымасць знайсці ў краіне прытулак пасля таго, як яны каля дваццаці гадоў таму вымушаныя былі з’ехаць з Косава. Яны называюць ўчынак сына «абсалютна незразумелым» і просяць у фінскага народа прабачэння.

Ібрагім Шкуполі зладзіў 31 снежня ў Эспоо крывавую бойню. Спачатку Шкуполі забіў з дапамогай нажа сваю каханкі ў яе кватэры ў Леппяваара. Пасля гэтага мужчына адправіўся ў гандлёвы цэнтр Sello Prisma, дзе застрэліў трох мужчын і жанчыну.

Пазней забойца застрэліўся ў сваім уласным доме ў Эспоо з той жа зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?