Першы суд. Фота з асабістага архіва Дзмітрыя Барэйчука

Першы суд. Фота з асабістага архіва Дзмітрыя Барэйчука

Гісторыю Дзмітрыя мы ўжо распавядалі. У 2020 мужчына збіраў подпісы за Бабарыку, потым актывіста затрымалі наўпрост у КДБ, куды той прынёс хадайніцтва аб вызваленні Бабарыкі з СІЗА. Згадалі пра Дзмітрыя зноў у 2022 годзе і пасля гэтага спакойнага жыцця ўжо не было. Мужчыну прымусілі абгаварыць сябе і прызнацца ў рэгістрацыі ў плане «Перамога».

— На Акрэсціна ў аднамеснай камеры памерам 1,7х3 метры (уключаючы прыбіральню, якая нічым не агароджаная) утрымліваецца ад 7 да 9 арыштантаў.

Дзмітрый згадвае, што шконка, якая прышпільваецца да сцяны, у Акрэсціна ніколі не паднімаецца. У распараджэнні арыштантаў толькі бетонная падлога і плошча каля паловы квадратнага метра на чалавека.

— Вядома ж, ніякіх матрацаў не выдаюць. У арыштантаў забіраюць усе асабістыя рэчы, нават зубныя пасты і шчоткі, кніг і часопісаў няма. Прагулак людзі на Акрэсціна пазбаўленыя. Доступу да медыцынскага абслугоўвання няма. Рэдка ў фельчара можна выпрасіць самую простую таблетку падчас ранішняга абыходу. І гэта ўсё лічыцца нормай для затрыманых па палітычных матывах.

Моцныя болі ў жываце ў мужчыны пачаліся яшчэ на Акрэсціна, але там ігнаравалі ўсе ягоныя скаргі на дрэннае самаадчуванне. Адразу ж пасля вызвалення Дзмітрый звярнуўся ў бальніцу і яго шпіталізавалі.

Жудасна думаць пра тое, што было б з ім, калі б не пашчасціла выйсці на волю — хаця б пад падпіску аб нявыездзе. Але ж дзякуючы «Байсол» Дзмітрый разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Польшчу, дзе праходзіць лячэнне. Яму правялі аперацыю і выдалілі пухліну разам з часткай кішэчніка. Вы можаце падтрымаць Дзмітрыя і паўдзельнічаць у зборы для яго.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», сярод палітвязняў у Беларусі нямала пенсіянераў, а таксама людзей з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі. Самую старэйшую з іх — 75-гадовую Наталлю Таран — асудзілі на тры з паловай гады калоніі за абразы. Яна да гэтага часу не выйшла на волю.

Можна згадаць і 63-гадовага актывіста і краязнаўцу Уладзіміра Гундара — гэта чалавек з інваліднасцю, у яго няма нагі. Аднак у СІЗА яму не дазволілі пакінуць пратэз, не перадавалі неабходныя лекі: высокі ціск справакаваў гіпертанічны крыз. Акрамя таго, ён папрасіў перадаць у СІЗА больш моцныя акуляры і новыя таблеткі ад сэрца. Яго асудзілі на 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гундара часта кідаюць у карцар, ён неаднаразова аб'яўляў галадоўку.

На жаль, такія выпадкі не адзінкавыя. Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што пасля 2020 года адміністрацыі месцаў пазбаўлення волі стваралі для палітвязняў умовы, якія набліжаліся, а часта дасягалі ўзроўню катавальных.

Па даных на 18 лютага 1418 чалавек у Беларусі прызнаныя палітвязнямі. Шмат пра каго з вядомых беларускіх палітзняволеных няма звестак вельмі доўга. Ужо 368 дзён лісты не даходзяць да Марыі Калеснікавай, 374 — да Максіма Знака, 292 — да Віктара Бабарыкі, 363 — да Ігара Лосіка, 346 — да Сяргея Ціханоўскага.

Чытайце таксама:

«Калі трапіў на Акрэсціна ў 2022 годзе, падумаў: блін, як жа добра было ў 2020!»

«Сіндром раптоўнай смерці». З'явілася новая версія, ад чаго памёр Навальны

«Мне толькі хочацца, каб яна выжыла». Сястра Марыі Калеснікавай — пра год без сувязі з ёй

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
11
Абуральна
47