Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін (справа) і міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Фота: АР

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін (справа) і міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Фота: АР

Як піша The New York Times, дадзеныя разведкі аб распрацоўцы Расіяй ядзернай зброі касмічнага базавання былі часткова абнародаваны ў сераду 14 лютага ў заяве прадстаўніка старшыні камітэта па разведцы Палаты прадстаўнікоў Майкла Тэрнера (Michael Turner).

Ядзерная зброя касмічнага базавання здольная знішчыць грамадзянскія камунікацыі, назіранне з космасу і перашкодзіць кіраванню вайсковымі аперацыямі. Цяпер у ЗША няма магчымасці супрацьстаяць такой зброі і абараніць свае спадарожнікі, сказаў адзін з былых чыноўнікаў.

Афіцыйныя асобы заявілі, што новыя даныя разведкі выклікаюць сур'ёзныя пытанні аб тым, ці рыхтуецца Расія выйсці з Дамовы аб космасе 1967 года, якая забараняе любую арбітальную ядзерную зброю.

Разгортванне ядзернай зброі ў космасе стала б значным прагрэсам у расійскіх тэхналогіях і патэнцыйна магло б прывесці да эскалацыі. Дамова аб космасе забараняе прымяненне ядзернай зброі, але Расія выходзіць з многіх дамоваў аб кантролі над узбраеннямі часоў халоднай вайны, разглядаючы іх як стрымліваючы фактар для сваёй самай важнай крыніцы ваеннай моцы.

Па словах некаторых афіцыйных асоб, нягледзячы на важнасць новых даных разведкі, яны не зʼяўляюцца папярэджаннем пра актуальную пагрозу. Аднак Тэрнер настойваў на іх абнародаванні, магчыма, каб аказаць ціск на Палату прадстаўнікоў і прымусіць яе прыняць законапраект аб дапамозе Украіне.

Чытайце яшчэ:

У Расіі пераследуюць за «дзяржздраду» распрацоўшчыкаў гіпергукавых тэхналогій

Сенат ЗША падтрымаў законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Тайваню на 95 мільярдаў даляраў

Сакрэтны амерыканскі беспілотны касмічны карабель можа правесці на арбіце да трох гадоў

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?