Кіраўнікі МЗС Нямеччыны, Францыі і Польшчы. Фота: twitter.com/francediplo_EN

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны, Францыі і Польшчы. Фота: twitter.com/francediplo_EN

Міністры замежных спраў краін «Веймарскага трохвугольніка» (Францыі, Нямеччыны і Польшчы) заклікалі прыняць 13-ы пакет санкцый супраць Расіі і ўвесці кропкавыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, піша Reform.by.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС прайшла 12 лютага ў Ла-Сель-Сен-Клу. Па выніках сустрэчы была прынятая палітычная дэкларацыя. 

«Мы таксама заклікаем прыняць 13-ы пакет санкцый супраць Расіі. Мы ўскладаем на сябе абавязак змагацца з абыходам санкцый, узмацняць выкананне прынятых абмежавальных мер і выконваць далейшыя сектаральныя і індывідуальныя санкцыі, накіраваныя, у прыватнасці, на абмежаванне здольнасці Расіі весці вайну. У гэтым кантэксце нам варта фармаваць нашы кропкавыя санкцыі і супраць Беларусі так, каб не даць ёй стаць цэнтрам абыходу санкцый ЕЗ супраць Расіі, пры гэтым выразна дыферэнцуючы яе ад агрэсара», — гаворыцца ў дэкларацыі, апублікаванай на сайце польскага МЗС.

Чытайце таксама:

У Расеі чакаецца дэфіцыт бананаў праз санкцыі супраць Эквадора. Але там знайшлі выйсце — трэба вырошчваць свае

Лукашэнкаўская Беларусь назбірала кампліментаў ад славацкіх прарасійскіх палітыкаў

У праект 13-га пакета санкцый Еўрасаюза трапіла беларускае абароннае прадпрыемства

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1