Вадзім Фядосік у складзе «Дынама-Мінск 2000». Скрыншот з ютуб-каналу Футбік TV

Вадзім Фядосік у складзе «Дынама-Мінск 2000». Скрыншот з ютуб-каналу Футбік TV

Затрыманага клічуць Вадзім Фядосік. Яму 24 гады. Ён займаецца футболам з дзяцінства. Спачатку гуляў у юніёрскім мінскім «Дынама», але пасля пераехаў у Брэст і выступаў за мясцовае «Дынама».

На прафесійным узроўні ў Фядосіка толькі два матчы за «Івацэвічы», дзе ён быў у 2017 годзе ў арэндзе. 

2019 год быў апошнім у футбольнай кар'еры хлопца, ён гуляў за дублюючы склад брэсцкага «Дынама», у аснову так і не прабіўся.

А нядаўна Фядосіка затрымаў ГУБАЗіК — за арганізацыю прастытуцыі. На відэа хлопец кажа, што сябра параіў яму сустрэцца з дзяўчынай, маўляў, можа, яна пагодзіцца на сустрэчы за грошы. Такіх сустрэч адбылося некалькі, дзяўчына брала з кліентаў па 200 рублёў за гадзіну, а палову аддавала Вадзіму.

Затрымалі Фядосіка на мінулым тыдні. А ўчора над ім прайшоў суд па палітычнай адміністрацыйнай справе — за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

У 2022 годзе хлопца судзілі за тое, што аплачваў стаўкі з карткі сябра. Крымінальная справа скончылася штрафам.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўніка гомельскага Белінвестбанка судзяць па трох артыкулах. Два з іх нечаканыя

Стала вядома, як затрымлівалі магілёўскага журналіста Яўгена Глушкова

Затрымалі жыхара Віцебска, які ў «Аднакласніках» лайкнуў пост пра смерць начальніка Аршанскага РУУС

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2