Большасцю галасоў было вырашана зацвердзіць выбарчую сістэму наступнай канфігурацыі:

  • Прапарцыйная сістэма
  • Закрытыя спісы (фіксаваны парадак, кандыдаты бачныя)
  • Тры галасы ў кожнага выбаршчыка, не больш за адзін голас за суб'ект, не менш за адзін голас у бюлетэні.

Гендарная квота прынята ў наступнай фармулёўцы:

гендарная квота 40% (у кожнай пяцёрцы кандыдатаў не менш за дзве жанчыны) з магчымасцю зніжэння квоты да 20% рашэннем выбарчай камісіі для тых выбарчых суб'ектаў, якія аб'ектыўна не могуць выканаць квоту 40% (арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія і іншыя падобныя арганізацыі), таксама без спісу самавылучэнцаў і без квот для НДА

Таксама паведамляецца, што ліст з абранай выбарчай сістэмай будзе накіраваны ў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Выбары ў Каардынацыйную раду павінны прайсці 25 мая.

Чытайце таксама:

Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?

«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады» — Мілінкевіч

Каардынацыйная рада вось ужо пяць месяцаў «рэфармуецца». Але насамрэч ёй больш няма чаго рабіць — меркаванне

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1